Вя́зьма () — рака ў Іванаўскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Увадзь (басейн Клязьмы).

Вязьма бярэ пачатак з нізіннага балота Шынілава ля сяла Мікольскае Тэйкаўскага раёна, цячэ амаль на ўсім сваім працягу на паўднёвы ўсход, паралельна Ухтохме.

Даўжыня — 83 км. Плошча вадазбору 827 км². Шырыня ракі вагаецца ад 5 да 15 метраў. Берагі лясістыя, часткова забалочаныя. Буйныя прытокі — Пежа (левы); Халяска, Смярдзяга, Падокса (правыя)

На рацэ размешчаны горад Тэйкава.

Катэгорыя:Басейн Клязьмы Катэгорыя:Рэкі Іванаўскай вобласці