Благавешчанскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пгт Благавешчанка, размешчаны за 275 км ад Барнаула.
Геаграфія Раён размешчаны ў заходняй частцы края ў межах Кулундзінскай раўніны. Мяжуе на поўначы — з Суецкім, на паўночным усходзе — з Баеўскім, на ўсходзе — Зав’ялаўскім, на поўдні — з Родзінскім, на захадзе — з Кулундзінскім і Табунскім раёнамі края.
Рэльеф — раўнінны. Запасы гліны, жвіру, пяску, мірабіліту. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня — −18,2 °C, ліпеня — +19,8 °C. Колькасць атмасферных ападкаў — 300—310 мм. На тэрыторыі раёна больш за 20 горка-салёных і прэсных азёр, у ліку найбуйнейшых Кулундзінскае і Кучукскае; працякаюць рэкі Кулунда і Кучук, а таксама Кулундзінскі магістральны канал. Глебы каштанавыя і паўднёвыя чарназёмы. Растуць: бяроза, таполя, хвоя, асіна, глог, стэпавыя травы.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края