Стры́нгер ( ад string звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент набору корпуса судна у выглядзе ліставой або профільнай (таўровай) бэлькі.

Стрынгеры бываюць днішчавымі, скулавымі, палубнымі і бартавымі. Прымаюць удзел у забеспячэнні трываласці корпуса карабля. Пры падоўжнай сістэме набору корпуса з’яўляюцца бэлькамі галоўнага кірунку, пры папярочнай — крыжаванымі сувязямі.

Днішчавы стрынгер — суцэльная або разрэзаная бэлька: ліставая ў адзінарным дне, профільная — у двайным дне.

Скулавы стрынгер — ліставая непранікальная бэлька, якая абмяжоўвае двайное дно ў раёне скулы.

Бартавы стрынгер — профільная або ліставая бэлька, якая злучаецца з абшыўкай бартоў і шпангоўтамі.

Палубны стрынгер — патоўшчаны крайні пояс палубнага насцілу, які прымыкае да борта.

Гл. таксама Стрынгер (авіяцыя)

Крыніцы

Літаратура

Большая морская энциклопедия [Электронный ресурс]. — Москва : Новый диск : Gers Co, 2006. — 1 Электрон. опт. диск (CD) : зв., цв.; 12 см.

ГОСТ 13641-80. Элементы металлического корпуса надводных кораблей и судов конструктивные. Термины и определения.

Спасылкі § 26. Системы набора корпуса судна // Военно-морской портал (Mil.Press FLOT)

Катэгорыя:Дэталі караблёў