Падводныя лодкі тыпу II — малыя, дызельныя падводныя лодкі Германіі, усяго было пабудавана 50 субмарын гэтага тыпу для Германіі ў перыяд 1935—1941 гг.

Гісторыя Была распрацавана як прыбярэжная падводная лодка, на ўзор ПЛ CV-707, якая была распрацавана галандскай фіктыўнай кампаніяй NV Ingenieurskantoor voor Scheepsbouw den Haag (I.v.S) (створанай Германіяй пасля Першай сусветнай вайны для таго, каб падтрымліваць і развіваць нямецкія падводныя тэхналогіі і абыйсці абмежаванні, устаноўленыя Версальскай дамовай) і пабудавана ў 1933 фінскай верф'ю Crichton-Vulcan у Турку, Фінляндыя. Яна была занадта мала, каб ажыццяўляць працяглыя аперацыі далёка ад дамашніх баз, таму яе асноўная роля была быць вучэбнай лодкай у школах падрыхтоўкі новых нямецкіх марскіх афіцэраў падводнага плавання.

Тып II меў чатыры падкатэгорыі:

тып II-A — 6 лодак, тып II-B — 20 лодак, тып II-C — 8 лодак, тып II-D — 16 лодак.

Лодкі прызначаліся ў першую чаргу для патрулявання прыбярэжных вод, а ўжываліся як для баявых дзеянняў, у тым ліку і ў адкрытым моры, так і для навучання падводнікаў.

Гл. таксама Класы нямецкіх падводных лодак

Спасылкі Нямецкія падводныя лодкі тыпу ІІ Катэгорыя:Падводныя лодкі Германіі