«Вышыня 88,5» — беларускі агітпрапфільм (іншая назва — «Як гэта будзе»). Выйшаў на экраны 1 мая 1932 года.

Сюжэт Дзеянне фільма разгортваецца ў абстаноўцы магчымай вайны. Раніца ў памежным калгасе Падгай. Самалёт скідае ўлёткі з паведамленнем аб пачатку вайны, аб’яўляецца мабілізацыя. Старшыня калгаса Волкаў арганізуе збор мужчын на прызыўны пункт, здачу збожжа дзяржаве, распараджаецца схаваць жывёлу ў лесе. Членам сельскай ячэйкі раздаюць зброю і процівагазы. Камсамольцы-асаавіяхімаўцы расклейваюць на сценах дамоў апусцелай вёскі заклікі да салдат-інтэрвентаў — падманутых пралетарыяў. Ноччу часці Чырвонай Арміі пераходзяць у наступ. Пераследуючы ворага, байцы Н-скай стралковай дывізіі губляюць сувязь з флангамі і тылам і аказваюцца ў акружэнні. Для аднаўлення сувязі штаб корпуса пасылае самалёт, на выручку акружанцам спяшаюцца матарызаваны і кавалерыйскі палкі. Самалёт збіты ворагам. Асаавіяхімаўцы, сведкі паветранага бою, выяўляюць у планшэце загінулага данясенне камандзіра акружанай дывізіі і карту. Волкаў адпраўляе іх з пастухом Янкам насустрач Чырвонай Арміі. Шкоднікі-кулакі з хутара падпальваюць лес. Пакуль Волкаў дапамагае чырвонаармейцам знайсці абыходныя шляхі, калгаснікі арганізуюць абарону . У гэты час акружаныя часці вядуць цяжкія баі. Месца забітых байцоў займаюць асаавіяхімаўцы. Шкоднік-хутаранін ірве тэлефонны кабель. Янка ўступае з ім у сутычку. Здраднік забіты. Сувязь адноўленая. Кальцо акружэння прарвана. Асаавіяхімаўцы арганізуюць вываз параненых. У пошуках транспартных сродкаў яны выкрываюць другога кулака-шкодніка, які псаваў падводы, скраў і схаваў кулямёт з падбітага самалёта. Камкор дзякуе падгайскай ячэйцы Асаавіяхіма за аказаную дапамогу. Наступ Чырвонай Арміі працягваецца.

У ролях

Здымачная група аўтары сцэнарыя: Ю. Берман, Б. Вярхоўскі; рэжысёр: Юрый Тарыч; аператары: Г. Максімаў, Іван Ціхаміраў; мастак: Ісаак Махліс.

Цікавыя факты Адзін з першых савецкіх фільмаў на абаронную тэматыку. У здымках прынялі ўдзел сапраўдныя воінскія злучэнні.

Тэхнічныя даныя Чорна-белы, нямы 7 частак.

Спасылкі «Вышыня 88,5» на сайце «Энциклопедия отечественного кино»

Катэгорыя:Фільмы Юрыя Тарыча Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Прапаганда ў СССР Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Нямыя фільмы