Эдвард Сэ́йпір (Сепір) (; , Лаўенберг, Памеранія, Германія — ) — амерыканскі лінгвіст і антраполаг. Прафесар антрапалогіі Чыкагскага ўніверсітэта (1925—1931), прафесар антрапалогіі і лінгвістыкі Ельскага ўніверсітэта (1931—1939).
Вучань Ф. Боўса. Зрабіў фундаментальныя ўнёскі ў агульную тэорыю лінгвістыкі, амер-індыйскую і інда-еўрапейскую лінгвістыкі. Зрабіў антрапалагічныя ўнёскі ў этналогію, тэорыю культуры, псіхалогію культуры. Занатаваў, часта ад апошніх жывых носьбітаў, 39 моў амерыканскіх індзейцаў. Збіраў этнаграфічную інфармацыю, перакладаў фальклор індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Супольна з Б. Уорфам распрацаваў гіпотэзу Сепіра-Уорфа.
Асноўныя працы Time Perspective in Aboriginal American Culture: A Study in Method. — 1916. Манаграфія, у якой быў фармалізаваны метад гістарычнай рэканструкцыі гісторыі культуры і мовы. Language: An Introduction to the Study of Speech. — 1921. Класічная праца па вывучэнні мовы і культуры ва ўзаемных стасунках і уплывах. A bird's eye view of American languages north of Mexico. Science 54:408. — 1921. Класічная 6-групавая класіфікацыя моваў амерыканскіх індзейцаў. Central and North American languages. Encycl. Br. 5:138-41. — 1929. Пашыраны варыянт класіфікацыі (1921), які ўлучае дадатковае пасярэдняе падзяленне на 23 групы. The Psychology of Culture: A Course of Lectures. Reconstructed and edited by J. T. Irvine. Berlin: Mouton de Gruyter. — 1993. Рэканструкцыя з рукапісаў Сэйпіра па псіхалогіі культуры.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы ЗША Катэгорыя:Антраполагі ЗША