«Пераварот» () ― беларускі дакументальны фільм рэжысёра Юрыя Тарыча, зняты ў 1930 годзе на кінастудыі «Белдзяржкіно». З’яўляецца першым беларускім , ужыванне гуку насіла тэхніка-эксперыментальны характар і з’яўлялася ілюстрацыйным. Прадстаўляе сабой альманах з пяці дакументальных сюжэтаў: гаворка старшыні СНК БССР, дэкламацыя паэмы, канцэрт, гукавая хроніка і палітычны шарж «Прыгоды Алёнкі на мяжы». Прэм’ера адбылася 24 снежня 1930 года ў Магілёве ў кінатэатры «Чырвоная Зорка», білеты на сеансы каштавалі ад 35 да 75 капеек.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Фільмы Юрыя Тарыча Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Катэгорыя:Фільмы СССР