Родзінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1924 годзе.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Родзіна, размешчанае за 320 км ад Барнаула.

Геаграфія Раён размешчаны на захадзе края. Рэльеф раўнінны (Кулундзінская нізіна, пачатак Прыобскага плато). Здабываецца — пясок, гліна.

Плошча — 3118 км². Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,7 °C, ліпеня +20,5 °C. колькасць атмасферных ападкаў — 320 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Цюменцаўскае, Жураўлінае, працякаюць рэкі Кучук, Сідараўка. Глебы — паўднёвыя цёмна-каштанавыя чарназёмы. Расліннасць — стэпавае разнатраўе, ціпчакі, кавыль.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края