Уладзімір Георгіевіч Дзеканозаў (Дзеканазішвілі; чэрвень 1898, — , ) — дзеяч савецкіх спецслужбаў, Генерал-лейтэнант (09.07.1945), адзін з актыўных удзельнікаў сталінскіх рэпрэсій (вялікага тэрору). Дыпламат, пасол СССР у Германіі перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.
Уваходзіў у найбліжэйшае асяроддзе Л. П. Берыі.
Арыштаваны па справе Берыі па абвінавачанні ў здрадзе Радзіме ў форме шпіянажу і змове з мэтай захопу ўлады і іншым. 23 снежня 1953 года прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па арт. 58 КК РСФСР да вышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання і ў той жа дзень расстраляны.
Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР