Мі Фэй (, таксама вядомы як Мі Фу; 1051—1107)Barnhart: 373. Mi Fu’s style name was Yuanzhang (元章) with several sobriquets: Nangong (南宫), Lumen Jushi (鹿门居士), Xiangyang Manshi (襄阳漫士), and Haiyue Waishi (海岳外史) — кітайскі мастак, паэт і каліграф паходжання.

Продкі Мі Фэя паходзілі з горада Таюань. Паколькі яго маці была карміцелькай імператара Ін-цзуна, Мі Фэй рос у імператарскім палацы і свабодна меў зносіны са шляхтай, што паслужыла штуршком да развіцця яго талентаў у каліграфіі і жывапісу.

Асноўны занятак — дзяржаўны служачы. На працягу жыцця займаў пасады ў Імператарскай бібліятэцы, ваеннага губернатара Увэя ў Аньхой, сакратара ў Савеце па рытуалах і губернатара Хуайяна ў Цзянсу. Мі Фу быў жанаты і меў пяць сыноў, з якіх выжылі толькі два старэйшых, і восем дачок.

У жывапісе ён праславіўся сваімі туманнымі, паэтычна-вольнымі краявідамі, у якіх плямы тушы, нанесеныя з дапамогай плоскай шчоткі, маглі мець большую выразнасць, чым лініі і контуры. Больш за ўсё ў жывапісе Мі Фэй цаніў самавыяўленне, што адпавядала яго свабодалюбнаму і індывідуалістычнаму нораву. У паэзіі ён быў паслядоўнікам стылю Лі Бо, а ў каліграфіі — Ван Січжы. Як каліграф ён стаў найбольш вядомы і лічыўся адным з чатырох найлепшых каліграфаў імперыі Сун.

Мі Фэй лічыўся сучаснікамі вельмі эксцэнтрычным чалавекам і за свае выхадкі атрымаў мянушку «Вар’ят Мі». Ён калекцыянаваў , і аднойчы ён сабраў некалькі штук, абвясціўшы адзін з іх сваім старэйшым братам і пакланяючыся яму як старэйшаму члену сям’і. Вядома таксама, што Мі Фэй злоўжываў алкаголем.

Яго сын Мі Южэнь таксама стаў вядомым жывапісцам, але пражыў, у адрозненне ад бацькі, да старэчых гадоў.

Крыніцы

Літаратура Мудрое вдохновение: Ми Фу, 1052—1107. М., Наука, 1983.

Спасылкі Коллекция каллиграфии Ми Фэя в China Online Museum Коллекция каллиграфии Ми Фэя на ChinaPage.com

Катэгорыя:Мастакі Кітая Катэгорыя:Каліграфы Кітая Катэгорыя:Мастакі XI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XII стагоддзя Катэгорыя:Паэты Кітая Катэгорыя:Паэты XI стагоддзя Катэгорыя:Паэты XII стагоддзя