Зямча́тка, Зенчанка, Малюшыца — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёўда (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 61 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,3 м/км. Пачынаецца каля вёскі Міратычы, на ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёўду на поўдні ад вёскі Зарэчча. На працягу 6,2 км каналізаваная (ад вёскі Валокі да вусця).
Літаратура
— С. 389.
Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна