Тогульскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальная ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Тогул, размешчанае за 200 км ад Барнаула.
Геаграфія Раён размешчаны на паўночным усходзе края. Мяжуе з Зарынскім, Кытманаўскім, Цалінным і Яльцоўскім раёнамі Алтайскага края. На ўсходзе мяжуе з Пракоп’еўскім раёнам Кемераўскай вобласці. Плошча — 2000 км².
Рэльеф узгорысты, адгор’і Салаірскага кражу. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −16,5 °C, ліпеня +18,8 °C. Гадавых атмасферных ападкаў — 520 мм. Глебы — чарназёмныя ападзоленыя, часткова вышчалачаныя, шэрыя лясныя, балотныя. Здабываюцца гліна, пясок, разведаны запасы друзу, граніту, золата.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чумыш, Уксунай, Тогул.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края