Мацвей Яфімавіч Рабіновіч (13 мая 1913, — , ) — беларускі шашыст. Двухразовы чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1947, 1948), бронзавы прызёр (1951). Кандыдат у майстры спорту (1948). Біяграфія Шашкамі пачаў займацца ў 19 гадоў. Першую катэгорыю атрымаў па выніках Усесаюзнага турніру ЦК Саюза выдавецкіх работнікаў (1936).
З лютага 1940 па ліпень 1946 года знаходзіўся на ваеннай службе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў інтэндантам сапёрнага батальёна і ў рэдакцыі газеты «Красный кавалерист».
Пасля дэмабілізацыі пачаў жыць у Гомелі. Працаваў журналістам на радыё. Узначальваў гарадскую шахматна-шашачную секцыю, уваходзіў у склад рэспубліканскай. Вёў шашачны гурток у гомельскім Палацы піянераў.
Загінуў у аўтамабільнай аварыі. Пахаваны на Прудкоўскіх могілках Гомеля.
Спасылкі Віталь Аніська 110 гадоў з дня нараджэння Мацвея Рабіновіча, 13.5.2023.
Катэгорыя:Шашысты Беларусі