Сімфо́нія (ад — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца з некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.

Класічная будова Звычайна класічная сімфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скерца ці менуэт — у трохчасткавай форме, чацвёртая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа ісці хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сімфоніі Бетховена).

Гісторыя Заснавальнікам класічнай мадэлі сімфоніі лічыцца Франц Іозеф Гайдн. У класічнай сімфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасць, а сярэднія пішуцца ў танальнасці, якія з'яўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасць ўсех сімфоній. Выбітныя прадстаўнікі класічнай сімфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бетховен.

Рамантычная сімфонія стала спалучэннем класічнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Развіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасці. З'яўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму з'яўлялася разнастайнасць формы, складу аркестра і шчыльнасці гучання.

Пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя і, асабліва ў XX стагоддзі строгія формы сімфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасць: сімфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сімфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сімфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстанне санатнай формы. Пасля 9-й сімфоніі Л. Бетховена кампазітары сталі ўводзіць у сімфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасць і змястоўнасць музычнага матэрыялу.

Вядомыя аўтары сімфоній Франц Іозеф Гайдн — 104 сімфоніі Вольфганг Амадэй Моцарт — 41 (68) сімфоній Людвіг ван Бетховен — 9 сімфоній Франц Шуберт — 9 сімфоній Роберт Шуман — 4 сімфоніі Фелікс Мендэльсон — 5 сімфоній Гектор Берліёз — некалькі праграмных сімфоній Антанін Леапольд Дворжак — 9 сімфоній Іаганес Брамс — 4 сімфоніі Пётр Ільіч Чайкоўскі — 6 сімфоній (а таксама сімфонія «Манфрэд») Антон Брукнер — 10 сімфоній Густаў Малер — 10 сімфоній Караль Шыманоўскі — 4 сімфоніі Ян Сібеліус — 7 сімфоній Сяргей Васільевіч Рахманінаў — 3 сімфоніі Ігар Фёдаравіч Стравінскі — 5 сімфоній Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў — 7 сімфоній Дзмітрый Шастаковіч — 15 сімфоній (таксама некалькі камерных сімфоній) Барыс Лятошынскі — 5 сімфонійЧарлз Айвз — 4 сімфонііВітольд Лютаслаўскі — 4 сімфонііАльфрэд Гарыевіч Шнітке — 9 сімфонійГія Канчэлі* — 7 сімфонійКшыштаф Пендарэцкі* — 7 сімфонійВалянцін Сільвестраў* — 7 сімфоній

* — Жывыя кампазітары, якія могуць павялічыць колькасць напісаных імі сімфоній.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы