Роберт Робертавіч Сту́руа (; нар. ) - савецкі, грузінскі і расійскі акцёр, тэатральны рэжысёр. Народны артыст СССР (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1999).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Тбілісі ў сям’і мастака Р. І. Стуруа. У 1961 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытута (майстэрня М. І. Туманішвілі). З 1962 года рэжысёр, з 1979 года галоўны рэжысёр, з 1980 года таксама дырэктар, з 1986 года мастацкі кіраўнік Грузінскага драматычнага тэатра імя Ш. Руставелі. З пасады мастацкага кіраўніка Тэатра імя Шата Руставелі звольнены загадам Міністра культуры і абароны помнікаў Грузіі ад 9 жніўня 2011 годаРоберт Стуруа // Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава. З гэтага часу галоўны рэжысёр маскоўскага тэатра «Et Cetera»Роберт Стуруа // Театр Et CeteraБиография Роберта Стуруа // РИА Новости. У лістападзе 2012 года Роберт Стуруа быў адноўлены на пасадзе мастацкага кіраўніка Тбіліскага тэатра імя Шата Руставелі і адначасова застаўся на пасадзе мастацкага кіраўніка тэатра Et Cetera. З 2013 года мастацкі кіраўнік тэатра «Фабрыка» (Тбілісі)

Творчасць творчасці Роберта Стуруа ўласцівы сінтэз грузінскай і еўрапейскай тэатральных культур, увага да сцэнаграфіі, мізансцэн, музычнага афармлення, імкненне да сацыяльных і філасофскіх абагульненняў. Усяго паставіў больш за 80 спектакляў. Акрамя тэатраў імя Руставелі і «Et Cetera», зрабіў пастаноўкі у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Яўгена Вахтангава, тэатры «Сатырыкон», Нацыянальным тэатры імя І. Франко ў Кіеве, Вялікім тэатры, Тэатры імя А. С. Пушкіна, тэатрах за мяжой.

Зняўся ў мастацкіх фільмах і тэлевізійных спектаклях і прыняў удзел у здымках дакументальных фільмаў. Аўтар п’ес «Абвінавачванне», «Варыяцыі на сучасную тэму», «Канцэрт для двух скрыпак у суправаджэнні ўсходніх інструментаў».

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Грузінскай ССР (1976) Народны артыст Грузінскай ССР (1980) Народны артыст СССР (1982) Народны артыст Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікі (1996) Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Катэ Марджанішвілі (1976) Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1981) Дзяржаўная прэмія Грузіі (1996) Дзяржаўная прэмія СССР (1970) Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1999) Прэмія імя Міхаіла Туманішвілі (1997) Тэатральная прэмія «Чайка» (1998) Гран-пры фестываля «Балтыйскі дом» (1998) Прэмія імя Аляксандра Казбегі (1999) Прэмія імя Канстанціна Станіслаўскага (2002) Прэмія імя Георгія Таўстаногава (2009) Прэмія Чаплін-клуба (1998) Прэмія імя Альберта Швейцэра (1975), прэмія Англійскай крытыкі (1980), прэмія Італьянскай крытыкі (1981), прэмія Дзяржаўнага ўніверсітэта Аргенціны (1988). Ордэн Гонару (Грузія, 1998) Ордэн Дружбы (Расія, 2008) Прэзідэнцкі залаты медаль за выдатныя заслугі ў справе развіцця грузінскай тэатральнай культуры (2000) Тэатральная прэмія «Залатая маска» (Масква, 2013) Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1996)

Літаратура

Спасылкі Роберт Стуруа // КИНО-ТЕАТР.Ру Наталья Кузьмина Он похож на шаровую молнию. К 70-летию Роберта Стуруа // Вопросы театра, 2008. Роберт Стуруа // Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава Биография Роберта Стуруа // РИА Новости Роберт Стуруа // Театр Et Cetera Константин Хачатурян Музыкальный театр Роберта Стуруа // Проза. Ру

Катэгорыя:Акцёры Грузіі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Грузіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Оперныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Оперныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Оперныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тбілісі