Уладзімір Іванавіч Пашкевіч (нар. , Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па сацыяльнаэканамічнай, палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі першай паловы XVIII стагоддзя.

Біяграфія Нарадзіўся 17 студзеня 1963 года ў Мінску.

Скончыў у 1988 годзе гістарычны факультэт БДУ. З 1988 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: лабарант; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу; навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі XVIII стагоддзя, Паўночная вайна 1700—1721 гадоў.

Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2. Мінск, 2017. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013. Беларусь: Народ. Государство. Время. Минск, 2009. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага