Генадзь Віктаравіч Прыбытка (нар. , г. Янаў) — беларускі гісторык, мовазнаўца. Спецыяліст па гісторыі барацьбы магнацкіх груповак у ВКЛ у XVII—XVIII ст. Кандыдат гістарычных навук (2000).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Янаве.
Скончыў у 1987 годзе філалагічны факультэт Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута імя Н. Крупскай.
У 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. (1655—1668 гг.)».
Выкладаў беларускую мову ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Незалежны даследчык у Маскве.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: унутрыпалітычная гісторыя ВКЛ XVII—XVIII ст., шляхецкія канфедэрацыі ў Беларусі, беларусы ў Маскве ў XVI—XVII ст.
Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Белорусский след в культуре и архитектуре Москвы. Мінск, 2017. Белорусы Москвы. XVII век. Мінск, 2013.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага