Намбі, Намбуй (, ) — адна з жонак Хубілая, хана Мангольскай імперыі і заснавальніка імперыі Юань, якая існавала на тэрыторыі сучаснага Кітая.
Паводле «», Намбі была дачкой Начын-гургэна і пляменніцай папярэдняй жонкі Хубілая . Бацька Чабі, Алчы-наён з роду , быў адным з паплечнікаў Чынгісхана, а таксама братам яго старэйшай жонкі . У 1281 годзе Чабі памерла, і праз год пасля яе смерці Хубілай узяў у жонкі Намбі.
Ад Хубілая ў Намбі быў сын па імені Тэмечы; на момант яго нараджэння Хубилаю ўжо было больш за семдзесят гадоў. Пасля смерці Чабі Хубілай дапускаў да сябе толькі вельмі абмежаванае кола асоб, і яго міністрам даводзілася падаваць даклады і данясенні хану праз Намбі. Па паведамленнях некаторых крыніц, у апошнія гады праўлення Хубілай нават дазволіў Намбі выдаваць важныя ўказы ад яго імя, аднак канкрэтныя прыклады, якія пацвярджаюць гэта, адсутнічаюць.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці эпохі Юань Катэгорыя:Жанчыны Кітая