Фелікс Мендэльсон (; Якаб Людвіг Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі, 3 лютага 1809, Гамбург — 4 лістапада 1847, Лейпцыг) — нямецкі кампазітар яўрэйскага паходжання, піяніст, арганіст, дырыжор, музычна-грамадскі дзеяч, аўтар вядомага вясельнага маршу.
Біяграфія
Нарадзіўся 3 лютага 1809 г. у Гамбургу ў сям'і банкіра Абрагама Мендэльсона, які разам з жонкай Ліей прынялі хрысціянства, і іх дзеці былі ахрышчаны пад прозвішчам Мендэльсон-Бартольдзі. Дзед Фелікса Мендэльсона — Мазес Мендэльсон быў прызнаным у Германіі філосафам.
У 1812 Мендэльсон пераязджае з сям'ёй у Берлін, дзе з 1817 пачынае займацца музыкай з К. Цэльтэрам, а ў 1821 знаёміцца з Гётэ. На фарміраванне эстэтычных поглядаў Мендэльсона значна паўплывалі зносіны з выбітнымі прадстаўнікамі навуковай і мастацкай думкі (В. Гумбальт, Г. Гейнэ, Э. Т. А. Гофман, К. М. Вебэр, Н. Паганіні); вялікую ролю адыграў шматгадовы кантакт з І. В. Гётэ, які прывіў Мендэльсону сімпатыі да класічнага мастацтва, а таксама курс лекцый Г. Гегеля па эстэтыцы, які быў праслуханага Мендэльсонам у Берлінскім універсітэце.
Стварэнне ўверцюры да камедыі У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1826) — сведчанне ранняй творчай сталасці Мендэльсона. Значнай падзеяй у музычным жыцці таго часу было выкананне пад кіраўніцтвам Мендэльсона пасля шматгадовага забыцця «Страсці па Матфею» Баха (1829). Адначасова Мендэльсон атрымаў славу кампазітара, піяніста, скрыпача. У 1829-32 Мендэльсон падарожнічаў па Еўропе, дарожныя ўражанні адбіліся ў «Італьянскай», «Шатландскай» сімфоніі і іншых творах.
У 1833 Мендэльсон кіраваў Ніжнерэйнскімі музычнымі фестывалямі, у 1833-35 музік-дырэктар у Дзюсельдорфе (пад кіраўніцтвам Мендэльсона ўпершыню выкананы многія творы Г. Ф. Гендэля, Баха, В. А. Моцарта, Л. Бетховена). З 1835 дырыжор і кіраўнік аркестра Гевандхаўза ў Лейпцыгу, які атрымаў дзякуючы Мендэльсону сусветную вядомасць. У 1843 па ініцыятыве Мендэльсона адкрылася Лейпцыгская кансерваторыя.
Творчасць
Мендэльсон — выдатны прадстаўнік нямецкага рамантызму, цесна звязаны з класічнымі традыцыямі (эстэтычная пазіцыя Мендэльсона — заснавальніка Лейпцыгскай школы — адрознівалася арыентацыяй на класічныя ўзоры), аднак Мендэльсон шукаў новыя тыпы выразнасці. Музыка Мендэльсона адрозніваецца імкненнем да яснасці і ураўнаважана, ёй уласцівыя элегічнасць тону, апора на бытавыя формы музіцыравання і інтанацыі нямецкай народнай песні («Песні без слоў» для фартэпіяна і інш). Спецыфічная для Мендэльсона вобразная сфера — элегантная фантастычная скерцознасць (уверцюра з музыкі да п'есы «Сон у летнюю ноч» і інш.) Выканальніцкі стыль Мендэльсона-піяніста, праціўніка павярхоўнай віртуознасці, паўплываў на яго інструментальную музыку (канцэрты, ансамблі і інш). Адзін са стваральнікаў рамантычнага сімфанізма, Мендэльсон узбагаціў яго жанрам праграмнай канцэртнай уверцюры («Марская цішыня і шчаслівае плаванне», 1832, і інш).
Спасылкі Ф.Мендэльсон на сайті А.Чубріка Энцыклапедыя Кругосвєт Ф.Мендэльсон на сайті Gromko.ru Felix Mendelssohn House and Foundation, Leipzig Felix Mendelssohn on Carolina Classical site Mendelssohn's Scores
Міжнароднае мендэльсонаўскае таварыства Сайт, прысвечаны Феліксу і Фані Мендэльсонам Артыкул — Моцарт XIX стагоддзі
Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Рамантызм Катэгорыя:Рамантычныя кампазітары Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Лейпцыга Катэгорыя:Ганаровыя дактары