Акцябрскі — пасёлак гарадскога тыпу ў Белгародскім раёне Белгарадскай вобласці Расіі.
Уваходзіць у склад аднайменнага муніцыпальнага ўтварэння пасёлак Акцябрскі са статусам гарадскога паселішча як адзіны яго населены пункт.
Геаграфія Размешчаны на берагах Лопані (басейн Северскага Данца), за 0,5 км на паўночны захад ад аўтамагістралі Масква — Сімферопаль. Чыгуначная станцыя (Талаконнае) за 30 км на паўднёвы захад ад Белгарада.
Гісторыя Спачатку называўся Васкрасенаўкай, вядомай з 1747 года па згадцы ў Рэвізскай сказцы Курскай губерні. Жыхарамі слабады Васкрасенаўскай былі ўкраінцы. У 1935 годзе цукровы завод у вёсцы наведаў наркам харчовай прамысловасці СССР Анастас Мікаян, які дабіўся вылучэння сродкаў на будаўніцтва агульнаадукацыйнай школы і будынку райвыканкама. У знак падзякі Васкрасенаўка перайменавана ў Мікаянаўку. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1938 года. У 1935—1963 гадах цэнтрам Мікаянаўскага (з 1958 — Акцябрскага) раёна.
З 1963 года пасёлак у складзе Белгародскага раёна.
20 снежня 2004 года паводле Закона Белгародскай вобласці № 159 створана муніцыпальнае ўтварэнне са статусам гарадскога паселішча «Пасёлак Акцябрскі».
Заўвагі
Спасылкі Афіцыйны сайт адміністрацыі гарадскога селішча Октябрьский Белгородская // Вялікая савецкая энцыклапедыя : [у 30 т.] / гл. рэд. А. М. Прохараў . — 3-е выд. — М. : Савецкая энцыклапедыя, 1969—1978.
Катэгорыя:Населеныя пункты Белгародскага раёна Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Белгародскай вобласці