Канфлікт у Куфры 2008 года — узброенае супрацьстаянне паміж лівійскімі ўладамі і прадстаўнікамі народнасці тубу.
Гісторыя Пасля ўсталявання рэжыма Муамара Кадафі ў 1969 годзе ў Лівіі пачала праводзіцца палітыка арабізацыі. Арабская мова стала адзінай афіцыйнай мовай краіны. Месца для культуры меншасцей пры новай уладзе не апынулася. Больш за тое, асобныя этнасы, у тым ліку тубу, пераследваліся ўрадам, а дзяцей школьнага ўзросту прымушалі браць арабскае імя.
У пачатку лістапада 2008 года ўрад Лівіі пазбавіў этнічных тубу грамадзянства. Нагодай для гэтага стало тое, што іх правадыры падтрымлівалі суседні Чад, з якім у афіцыйнага Трыпалі меліся напружаныя адносіны з часоў чадска-лівійскай вайны. У адказ баевікі ФТВЛ падпалілі будынак мясцовай адміністрацыі. Пасля інцыдэнту ўрад накіраваў у рэгіён вайсковыя падраздзяленні і верталёты, аблажыўшы мясцовасць . У сярэдзіне лістапада бакі дамовіліся аб спыненні агню. У выніку канфлікту загінула ад 11 да 30 чалавек, больш за сотню атрымалі раненні.
Гл. таксама Канфлікт у Куфры (2012)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Канфлікты 2008 года Катэгорыя:Лістапад 2008 года Катэгорыя:Войны Лівіі Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты