Позняя Цзінь (маньчжурскі.: Aisin gurun; ) — чжурчжэньская (маньчжурская) дзяржава роду Айсінь Гёро, якая існавала на тэрыторыі ўнутранай Маньчжурыі ў 1616—1636. Заснавана аб’яднальнікам чжурчжэньских плямёнаў, ханам Нурхацы. Названая ў гонар першай чжурчжэньскай дзяржавы сярэднявечча — дынастыі Цзінь. Сталіца размяшчалася ў горадзе Сінцзін, а з 1621 года — у горадзе Мукдэн. Вяла вайну з кітайскай дынастыяй Мін. У 1636 годзе пры кіраванні другога хана была перайменавана ў дынастыю Цын. Насельніцтва «чжурчжэні» сталі называцца «маньчжурамі». Іншыя назвы — Цзінскае ханства (), Чжурчжэньская дзяржава (), Вялікая Маньчжурская дзяржава ().

Ханы №ПартрэтУласнае ІмяГады жыццяДэвізПраўленнеІмя па дэвізу1Нурхацы努爾哈赤1559-1626Цяньмін天命1616-1626Хан Цяньмін天命汗2Хуан Тайцзы皇太极1592-1643Цяньцун天聰1626-1636Хан Цяньцун天聰汗

Літаратура Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — К. : Либідь, 1997. — 462 с. — ISBN 5-325-00775-0. Непомнин О. Е. История Китая: Эпоха Цин. XVII — начало XX века. — Москва: Восточная литература, 2005.

Катэгорыя:Імперыя Цын Катэгорыя:Кітайскія дынастыі Катэгорыя:Маньчжурыя