Лун’юй (нар. Ехэнара Цзінфэнь, аф. Сяадзінцзін; 1868 — 22 лютага 1913) — жонка імператара Гуансюя, намінальнага кіраўніка кітайскай імперыі Цын з 1875 па 1908 год, удовая імператрыца пасля смерці мужа. Таксама вядомая пад мянушкай Сіцзы.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і цынскага ваеннага і яго жонкі мангольскага паходжання, прыходзілася пляменніцай удовай імператрыцы і фактычнай кіраўніцы Кітая Цысі. У 1889 годзе была фактычна гвалтоўна выдадзена замуж за Гуансюя, які прыходзіўся ёй стрыечным братам, паколькі Цысі хацела з дапамогай уладкавання такога шлюбу яшчэ больш кантраляваць Гуансюя і ўмацаваць уласную ўладу. Перад іх вяселлем у Забароненым горадзе адбыўся пажар, што палічылі дрэнным прадвесцем.
Лічыцца, што яна ўвесь час шпіёніла за імператарам і дакладвала Цысі аб кожным яго кроку. Імя «Лун’юй», што азначае «Спрыяльная і квітнеючая», атрымала пасля смерці мужа ў 1908 годзе. Нягледзячы на тое, што перад смерцю Цысі завяшчала ніколі не дазваляць жанчыне кіраваць краінай у якасці рэгенткі, наступныя тры гады Лун’юй адыгрывала досыць важную ролю ў палітыцы імперыі, быўшы паважанай фігурай, з якой раіліся па асноўных пытаннях.
Больш за ўсё яна вядомая тым, што ад імя свайго малалетняга пляменніка-імператара Пу І, падпісала ў 1911 годзе адрачэнне ад прастола, што азнаменавала сабой канец праўлення дынастыі Цын. Памерла бяздзетнай неўзабаве пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ва ўзросце 45 гадоў.
Лун’юй ў масавай культуры Як асоба, якая не займала першых роляў у палітыцы, але цесна звязаная з імёнамі ўдовай імператрыцы Цысі і імператараў Гуансюя і Пу І, Лун’юй неаднаразова адлюстроўвалася ў прысвечаных ім кінафільмах, у прыватнасці:
1975 — «» (рэж. ) — , прэмія «» за «лепшую жаночую ролю другога плана» 1976 — «» (рэж. ) — 1987 — «Апошні імператар» (рэж. Бернарда Берталучы) — 2011 — «» (рэж. Джэкі Чан, ) —
Крыніцы
Літаратура
Sterling Seagrave: «Dragon Lady» ISBN 0-679-73369-8 Maria Warner: «The Dragon Empress: Life and Times of Tz’u-Hsi, 1835—1908, Empress of China». ISBN 0-689-70714-2 Anchee Min: «Empress Orchid» ISBN 978-0-618-06887-6 Een Vrouw op de Drakentroon (A woman on the dragonthrone), Mayli Wen (foreword Lulu Wang), ISBN 90-5429-222-9 Daily Life in the Forbidden City, Wan Yi, Wang Shuqing, Lu Yanzhen ISBN 0-670-81164-5
Катэгорыя:Імператрыцы дынастыі Цын