Сяргей Міхайлавіч Салей (нар. , г. Гродна) — беларускі гісторык, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі ВКЛ у XVI ст. Магістр гісторыі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Гродне.

Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, пасля аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы. У 1995 годзе арганізатар і старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», якое рэалізавала шэраг даследчых і адукацыйных праектаў па гісторыі ВКЛ.

У 1998 годзе скончыў магістратуру ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце ў Будапешце па спецыяльнасці «Даследаванне Сярэднявечча».

У 1999—2005 гадах выкладчык, загадчык аддзела міжнародных сувязяў ГрДУ імя Я. Купалы. З 2005 года супрацоўнік і кансультант міжнародных арганізацый і праектаў.

У 2016 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: дыпламатычная служба ВКЛ у XVI ст., узаемаадносіны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, гравюра Гродна 1567 г. як гістарычная крыніца. Таксама спецыялізуецца ў пытаннях юрыдычнай клінічнай адукацыі і адукацыі ў сферы правоў чалавека.

Грамадская дзейнасць У 1995-2021 гадах заснавальнік, старшыня, сябар праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ".

У 1996-1999 гадах заснавальнік, старшыня праўлення Гродзенскай рэгіянальнай рады моладзевых арганізацый "23" (Рада-23), першага і адзінага ў Беларусі зарэгістраванага мясцовага савета маладзёжных арганізацый.

У 2011-2021 гадах заснавальнік, сябар праўлення Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.

Бібліяграфія Ivan The Terrible’s imperial title and problem of its recognition in the West and in the East // Castrum, urbis et bellum: зборнік навуковых прац. Баранавічы, 2002. C. 320—341. Удзел у калектыўных працах Жалудок. Гісторыя нашага краю. Гродна, 2020. Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 23-25 красавіка 2004 г. Мінск, 2007. Вялікае княства Літоўскае: гісторыя вывучэння ў 1991—2003 гг.: матэрыялы міжнароднага круглага стала (Гродна, 16-18 мая 2003 г.). Мінск, 2006. Вялікае княства Літоўскае: метадалогія і метады даследавання. Санкт-Пецярбург, 2003.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага