Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга () — былы суб’ект Расійскай Федэрацыі на поўначы Усходняй Сібіры.
Існаваў да 2007 года; з 1 студзеня 2007 — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён Краснаярскага края. Акруга і раней уваходзіла ў склад Краснаярскага края, але была самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — Дудзінка (24,6 тыс. жыхароў у 2007 годзе), горад на Таймырскім паўвостраве.
Геаграфія Акруга была адзіным суб’ектам Расіі, размешчаным цалкам за Паўночным палярным кругам. На тэрыторыі былой акругі знаходзіцца самая паўночная мацерыковая кропка Еўразіі — мыс Чалюскін. Буйныя рэкі — Енісей, Хатанга.
Аб’яднанне з Краснаярскім краем Паводле вынікаў рэферэндуму, праведзенага 17 красавіка 2005 года, 1 студзеня 2007 года Таймырскую (Даўгана-Ненецкую) аўтаномную акругу скасавалі, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Краснаярскага края. На тэрыторыі Таймырскай (Далгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі ўтварылі адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з асаблівым статусам — Таймырскі Далгана-Ненецкі раён, які склаў аднайменны муніцыпальны раён.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне У Таймырскую (Далгана-Ненецкую) аўтаномную акругу ўваходзілі
горад акруговага значэння Дудзінка і тэрыторыі, падначаленыя адміністрацыі горада Дудзінкі; Дыксанскі раён; Усць-Енісейскі раён; Хатангскі раён.
Насельніцтва 1975 год — 42 тыс. чал. 2000 год — 44 тыс. чал.
Нацыянальны склад перапіс 1939 перапіс 1959 перапіс 1970 перапіс 1979 перапіс 1989 перапіс 2002 рускія 16931 (59,0 %) 21799 (65,3 %) 25 465 (66,9 %) 30640 (68,2 %) 37438 (67,1 %) 23348 (58,6 %) далганы 1 3971 (13,8 %) 3934 (11,8 %) 4344 (11,4 %) 4338 (9,7 %) 4939 (8,9 %) 5517 (13,9 %) ненцы 2523 (8,8 %) 1878 (5,6 %) 2247 (5,9 %) 2345 (5,2 %) 2446 (4,4 %) 3054 (7,7 %) энцы 2 103 (0,2 %) 197 (0,5 %) нганасаны 3 682 (2,0 %) 765 (2,0 %) 746 (1,7 %) 849 (1,5 %) 766 (1,9 %) эвенкі 563 (2,0 %) 412 (1,2 %) 413 (1,1 %) 338 (0,8 %) 311 (0,6 %) 305 (0,8 %) іншыя 4723 (16,5 %) 4677 (14,0 %) 4826 (12,7 %) 6546 (14,6 %) 9717 (17,4 %) 6629 (16,7 %) Заўвагі У 1939 і 1959 гадах далганаў лічылі разам з якутамі. У 1939, 1959, 1970 і 1979 гадах энцаў лічылі разам з ненцамі. У 1939 годзе нганасанаў лічылі разам з ненцамі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Статут (Асноўны Закон) Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўтаномнай акругі
Катэгорыя:Былыя суб’екты Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі