Мінская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мінск (не ўваходзіць у склад вобласці). Утворана 15 студзеня 1938 гБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. с. 420. Колькасць насельніцтва — 1 462 021 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Мяжуе з усімі другімі пяццю абласцямі краіны; на поўначы — з Віцебскай вобласцю, на ўсходзе — з Магілёўскай, на захадзе — з Гродзенскай, на поўдні — з Гомельскай, на паўднёвым захадзе — з Брэсцкай. Мінская вобласць — адзіная з абласцей у Беларусі, якая не мае выхаду да дзяржаўнай мяжы.
У Мінскай вобласці дваццаць два раёны: Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Клецкі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Маладзечанскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі.
Плошча — км². Найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень — 315 км, з усходу на захад — 240 км. Памер тэрыторыі (уключаючы горад Мінск) складае км² ( плошчы Беларусі)«кадастр2017».
Прырода
Рэльеф Тэрыторыя вобласці ў асноўным размяшчаецца на Беларускай градзе ў басейне рэк Бярэзіны, Нёмана і Віліі. Паверхня характарызуецца чаргаваннем узгорыстых участкаў з раўніннымі і нізіннымі. На паўночным захадзе — Мінскае ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — Дзяржынская гара (345 м) і Ашмянская града, на паўночным усходзе — адгор’і Аршанскага ўзвышша. На паўночным захадзе вобласці знаходзіцца частка Нарачана-Вілейскай нізіны, на паўночным усходзе — Верхнебярэзінская раўніна, на ўсходзе — Цэнтральнабярэзінская, на поўдні — Стаўбцоўская. Таксама на поўдні Капыльская града і ўскраіна Палескай нізіны. Поўдзень вобласці кранае этна-геаграфічны рэгіён Беларускага Палесся.
Водная сістэма Па Міншчыне праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Нёманам і Дняпром, большая частка тэрыторыі адносіцца да басейна Дняпра. Большасць азёраў краю —ледавіковага паходжання. Вялікія — Нарач, Свір, Мядзел. Найбольш буйныя рэкі — Бярэзіна, Свіслач, Нёман і Вілія. Ёсць каля шасці дзясяткаў вялікіх азёраў з плошчай больш за 0,1 км². Найбольшае возера — Нарач, плошча якога 80 км², найбольшая глыбіня — 24,8 м.
Вобласць займае другое месца ў рэспубліцы па колькасці вадаёмаў і водных пратокаў і налічвае больш за 450 рэк агульнай працягласцю звыш 10 тыс. км, каля 500 вадаёмаў (сярод якіх 28 штучных вадасховішчаў), плошча воднай гладзі якіх складае 246,2 км².
Клімат Клімат у Мінскай вобласці ўмерана-кантынентальны. Зіма мяккая, лета цёплае. Сярэдняя тэмпература ў студзені −6,8 °C, у ліпені +17,5 °C.
Расліннасць
Па стане на 1 студзеня 2018 года 38,4 % тэрыторыі вобласці пакрыта лясамі. Лясы растуць больш чым на палове плошчы чатырох раёнаў — Бярэзінскага (50,8 %), Барысаўскага (51,5 %), Крупскага (50,7 %), Старадарожскага (50,5 %). У Мінскай вобласці размешчаны найменш лясісты раён у краіне — Нясвіжскі (11,1 %). Небагата лясоў таксама ў Капыльскім (18,1 %) і Слуцкім (22,1 %) раёнах Охрана окружающей среды в Республике Беларусь. Статистический сборник. — Мн., 2018. — С. 155—160..
Прыродаахоўныя зоны У межах Мінскай вобласці знаходзіцца частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якому прысвоены статус міжнароднага, прыродны нацыянальны парк «Нарачанскі» і рад асаблівых прыродных тэрыторый.
На тэрыторыі Мінскай вобласці і Мінска размешчаны дваццаць чатыры заказнікі рэспубліканскага значэння: пятнаццаць біялагічных (Валмянскі, Глебкаўка, Дзянісавіцкі, Копыш, Лебядзіны, Мацеевіцкі, Амговіцкі, Амяльнянскі, Пекалінскі, Падсады, Прылуцкі, Сціклева, Фаліцкі Мох, балотны (Вараніцкі востраў), гідралагічны (Гайна-Бродня), сем ландшафтных (Белая Русь, Барысаўскі, Купалаўскі, Прылепскі, Сялява, Траскоўшчына, Чарнявіцкі).
Заказнік рэспубліканскага значэння — Налібоцкая пушча — размешчаны часткова ў Мінскай, часткова ў Гродзенскай вобласці.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца таксама 51 заказнік мясцовага значэння (14 біялагічных, 20 водна-балотных, 11 гідралагічных і 6 ландшафтных).
Крыніцы
Спасылкі Сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Мінская вобласць, гарады і вёскі. Карты вобласці і раёнаў, планы гарадоў Мінская вобласць (населеныя пункты)