Д-5 «Спартакавец» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 1927—1931 гадах, пяты карабель тыпу Д.
Гісторыя карабля Першапачаткова падводная лодка звалася «Спартакавец», 21 жніўня 1934 года была пераназвана ў Д-5, аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-5» так і «Спартакавец».
Лодка была закладзена 14 красавіка 1927 года на Заводзе імя Марці № 198 у Мікалаеўе, завадскі № С-28/193, спушчана на ваду 28 верасня 1929 года і 5 красавіка 1931 года ўступіла ў лад, 17 мая ўвайшла ў склад Чарнаморскага флота. У 1940 годзе — у сярэднім рамонце. Д-5 — адзіны карабель праекта, які не праходзіў капітальны рамонт і мадэрнізацыю.
Баявыя паходы
1941 6 — 18 ліпеня 18 — 28 жніўня 18 — 28 верасня 21 — 30 кастрычніка 18 — 21 лістапада 28 снежня 1941 — 2 студзеня 1942
1942 Транспартаванне грузаў у абложаны Севастопаль 15 — 19 чэрвеня 20 — 24 чэрвеня 26 чэрвеня — 01 ліпеня 25 — 29 жніўня 1 — 5 верасня 19 — 23 верасня 28 кастрычніка — 11 лістапада 4 — 18 снежня 8 снежня артылерыяй патапіла турэцкую шхуну «Качікаглу» (176 брт)
1943 7 — 21 студзеня 10 — 27 лютага
Паваенная служба Пасля 27 лютага 1943 года пачаўся капітальны рамонт, які доўжыўся да 1948 года. У 1948—1955 гадах — карабель для досведаў. У 1956 годзе разабрана на метал.
Спасылкі http://www.deepstorm.ru/DeepStorm.files/17-45/d%20I/d-5/d-5.htm http://www.town.ural.ru/ship/ship/d5.php3 http://uboat.net/allies/warships/ship/4868.html
Катэгорыя:Падводныя лодкі тыпу Д