Стоктанскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мястэчку Галаўэй, штат Нью-Джэрсі, ЗША.

Універсітэт названы ў гонар Рычарда Стоктана, аднаго з падпісантаў Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Заснаваны ў 1969 годзе, ён прыняў першых студэнтаў у 1971 годзе. Пры адкрыцці ў 1971 годзе заняткі праводзіліся ў гатэлі Майфлаўэр у Атлантык-Сіці, універсітэцкі кампус у мястэчку Галаўэй пачаў працаваць у канцы 1971 года.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Джэрсі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Нью-Джэрсі