Андрэй Стэфановіч (нар. , Мінск) — беларускі перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Паводле адукацыі архітэктар. Паэтычным перакладам заняўся для таго, каб мець магчымасць чытаць сусветную паэзію па-беларуску. Жыве і працуе ў Лондане. Перакладае з англійскай, французскай і нямецкай. Верш Мілана Ракіча — першы пераклад з сербскай.
Пераклады Гіём Апалінэр «Мы развіталіся з цэлай эпохай….» Вершы. Джон Кітс Эмі Лоўэл Фэрнанду Пэсоа «Партугальскае мора». Вершы. Мілан Ракіч Вальтэр Скот «Шэры манах» Юльян Тувім Сара Тысдэйл «Мая любоў — без міру….» Вершы.
Спасылкі Пераклады на Прайдзісвеце
Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з сербскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову