Сычуаньская парча, Шуцзінь () паходзіць з правінцыі Сычуань КНР і разам з сунцзінь з горада Сучжоу правінцыі Цзянсу і з Нанкіна прадстаўляе «тры ўзроўні дасканаласці кітайскай парчы». Аб’ект .

Таксама вядомы варыянт перакладу — сычуаньскі ўзорны шоўк.

Апісанне

Сычуаньская парча ствараецца з шоўку і адрозніваецца яркай афарбоўкай з перавагай чырвонага колеру.

У розныя часы ўзоры шуцзінь бывалі розныя: у геаметрычны арнамент маглі ўключацца расліны, кветкі, плады, жывёлы, пейзажы, іншыя выявы. Бо ў часы дынастыі Юань ішоў актыўны гандаль з Захадам, на сычуаньскі ўзорны шоўк траплялі таксама характэрныя для выявы: грыфоны, арлы, львы, сланы і т. п.

У Японіі ўзоры шуцзінь выкарыстоўваюцца для афармлення мясцовай керамікі.

Гісторыя

На думку некаторых гісторыкаў, і шаўкапрадзенне па берагах ракі Міньцзян было распаўсюджана як мінімум за тысячу гадоў да нашай эры. Парча ў Чэнду выраблялася ў вялікіх колькасцях ужо ў часы дынастыі Хань, калі імператарскі двор адзначыў важнасць шоўку і прызначыў спецыяльнага чыноўніка, што займаўся парчой. У гэты час адзенне з узорнага шоўку становіцца атрыбутам арыстакратыі. У эпоху Трохцарства галоўны міністр царства Шу Чжугэ Лян адзначыў, што парча можа быць не толькі важным таварам, але і крыніцай фінансавання арміі, што дало асаблівы стымул развіцця вытворчасці шуцзін, якая атрымала сваю назву па назве дзяржавы Шу.

Новыя тэхналагічныя рашэнні пры вытворчасці парчы ў далейшым былі знойдзены ў часы дынастыі Тан, калі шуцзін пачала экспартавацца ў Персію і Японію. Падчас Паўночнай Сун быў адкрыты спецыялізаваны інстытут для даследавання парчы, эпохі Юань і Мін падарылі шуцзінь новыя разнавіднасці.

Сычуаньская парча была важным таварам на Вялікім шаўковым шляху, а яе значэнне было такім вялікім, што падчас вайны каралеўства Наньчжаа з імперыяй Тан, калі першыя захапілі Чэнду, то, акрамя золата і срэбра, яны захапілі таксама некалькіх спецыялістаў па вытворчасці парчы.

Пасля з’яўленне ў Кітаі заходніх тэкстыльных тэхналогій і тавараў прывяло да паступовага заняпаду традыцыйных кітайскіх вытворчасцяў тканіны да пачатку XX стагоддзя. Аднак пасля многія рабочыя апынуліся непрацаўладкаванымі, і ў верасні 1951 года яны вырашылі стварыць кааператыў па выпуску Сычуаньскай парчы. Паступова на яго базе была адноўлена вытворчасць. У 2002 годзе на месцы фабрыкі адкрыўся Музей парчы і вышыўкі шу (), а вытворчасць перамясцілася на рамесны завод ().

5 чэрвеня 2007 шуцзінь была ўключана ў першы спіс з 226 аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.

28 верасня 2009 года на чацвёртай сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Абу-Дабі шаўкаводства і шаўкапрадзенне ў Кітаі, часткай якога з’яўляецца выраб Сычуаньскай парчы, было ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Шуцзінь разам з сунцзінь з горада Сучжоу правінцыі Цзянсу і з Нанкіна называюць «трыма ўзроўнямі дасканаласці кітайскай парчы» або таксама — «тры знакамітых парчы» ().

Катэгорыя:Сычуань Катэгорыя:Парча Катэгорыя:Кітайскі шоўк