Каменка — колішня рака на тэрыторыі горада Ліды, правы прыток Лідзеі (басейн Дзітвы). Пры ўпадзенні Каменкі ў Лідзею быў узведзены Лідскі замак.
Назва Назва Ліда (Лідзея) балцкага паходжання. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі раней мусілі быць і рачныя назвы ад Akm(en)-, яны лёгка перакідаліся ў гукава блізкае Кам- (akmen- : камень), таму да сёння не дайшлі (захаваліся толькі там, дзе моўная перамена адбылася зусім нядаўна, як з назвамі Акмянеі ля Ашмянаў, Акмяніца ля Браслава). За пэўнымі гідронімамі тыпу «Каменка» могуць хавацца ранейшыя формы тыпу Akmena, але на сёння гэтага дакладна не вызначыць.
Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года рака Каменка выцякала з гарадскога выгану паміж урочышчамі Каменка і Куроўшчына, цякла цераз грэблю і альховы гаёк ксяндзоў кармелітаў за іх кляштарам, там жа меўся малы стаў з млынам кармелітаў, за замкам упадала ў стаўpawet.net.
Рака працякала праз даваенны гарадскі парк і ўпрыгожвала яго.
У сярэдзіне 1980-х гадоў рака была ўзята ў трубы і засыпана.
Зноскі
Катэгорыя:Басейн Дзітвы Катэгорыя:Геаграфія Ліды