Папраўчая калонія № 22, таксама вядомая як «Воўчыя Норы» — папраўчая ўстанова ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Брэсцкай вобласці. Размешчана ў глухім лесе, на паўночны захад ад вёскі Даманава Івацэвіцкага раёна, каля колішняй леснічоўкі Мацееўка пры маёнтку Нізяны. Сваю мянушку атрымала ад іншай леснічоўкі Воўчыя Норы, якая размяшчалася за 2 км на захадЯк самая жорсткая ў краіне калонія «Воўчыя норы» перапрафілявалася з наркатычных на палітычных вязняў. 27.05.2022 // Белсат.
Адметнасцю гэтай калоніі было тое, што сюды накіроўвалі асуджаных паводле наркатычных артыкулаў, пасля 2020 года таксама палітвязняў. Адміністрацыя папраўчай установы вядомая сваёй жорсткасцю і стварэннем невыносных умоваў для асуджаных. Цяпер у калоніі «Воўчыя норы» адбываюць пакаранне больш за 1000 чалавек.
У калоніі ў вязні могуць атрымаць працу, звязаную з дрэваапрацоўкай, вучыцца і атрымаць спецыяльнасць. Акрамя гэтага, тыя, хто не жадае вучыцца, могуць працаваць з дротам.
На пад’ездах да ўстановы ў лесе шмат відэакамер, калі нехта набліжаецца да рэжымнага аб’екта, ахоўнікі выязджаюць насустрач людзям і патрабуюць патлумачыць, што яны робяць побач з турмой.
Гісторыя Узнікла на месцы вайсковай часткі. У савецкі час непадалёк вёскі Даманава размяшчаўся ваенны гарадок. У 1993 годзе МУС Беларусі пастанавіла стварыць сярод лесу калонію строгага рэжыму. Але першыя зняволеныя трапілі ў гэтую турму толькі ў 2000 годзе.
У 2014 годзе ў калоніі адбыліся некаторыя змены, калі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць жорсткасць пакарання за распаўсюд наркотыкаў і ператварыць жыццё вінаватых у калоніі ў пекла:
Пасля гэтых заяваў калонія атрымала статус узмоцненага рэжыму і сюды пачалі накіроўваць выключна асуджаных паводле наркатычнага артыкулу (арт. 328 КК). Адміністрацыя пачала ціснуць на вязняў. Гучнай стала смерць у 2015 годзе 38-гадовага асуджанага ў гэтай калоніі. Следчыя прыкмет гвалтоўнай смерці не выявілі, мужчына цярпеў на астму і сардэчна-сасудзістую хваробум
Праз узмоцнены рэжым асуджаныя маюць абмежаваную колькасць спатканняў з роднымі, не могуць атрымліваць шмат пасылак. За кожную скаргу асуджаныя іх могуць кінуць у ШІЗА ці памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Часта выкарыстоўваюць у якасці нагоды для пакарання вязняў так званае непадпарадкаванне рэжыму калоніі, непадпарадкаванне адміністрацыі. У выніку зняволеных могуць судзіць паводле арт. 117 КК («Злоснае парушэнне асуджанымі ўстаноўленага парадку адбывання пакарання»), да ранейшых тэрмінаў могуць прысудзіць яшчэ 1-2 гады зняволення.
Рух «Маці 328» не раз звяртаў увагу пра бесчалавечнае стаўленне да вязняў з боку намесніка кіраўніка рэжымна-аператыўнай працы Валянціна Столяра. У лістападзе 2018 года СМІ паведамілі пра бунт сярод вязняў. Маштабы супраціву асуджаных былі даволі істотнымі. Родныя зняволеных не змаглі палепшыць стаўлення да іх, але дзякуючы іхным намаганням у калоніі з’явілася добрая футбольная пляцоўка.
У канцы 2020 года, пасля распачатага рэжымам Лукашэнкі тэрору супраць нязгодных з фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў, стала вядома, што «Воўчыя норы» ў лістападзе наведваў адзін за найбольш актыўных душыцеляў пратэсту, кіраўнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў. З запісу, які здолелі зрабіць удзельнікі нарады і які распаўсюдзілі прадстаўнікі «ByPol», стала вядома, што турму рыхтуюць для палітычных вязняў. Рэжым Лукашэнкі меркаваў стварыць на базе калоніі цэлы лагер для палітзняволеных.
Пасля гэтага візіту ўлады сапраўды змянілі спецыфіку турмы, тут змяніўся склад асуджаных, і рэжым зрабіўся яшчэ больш жорсткім. Сярэдні век вязня — 25 гадоў, сярэдні тэрмін пакарання — 10 гадоў.
Вядомыя вязні Рыгор Кастусёў — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ, палітычны вязень Сцяпан Латыпаў — беларускі бізнесмен, палітычны вязень Алесь Пушкін — беларускі мастак, палітычны вязень. Уладзімір Малахоўскі — палітычны вязень з інваліднасцю, які мае анкалагічную хваробу.
22 Катэгорыя:Івацэвіцкі раён Катэгорыя:Арганізацыі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе