Амран () — горад у Емене, ў мухафазе Амран.

Геаграфія

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы краіны, за 48 км наўпрост і 52,9 км па дарозе на паўночны захад ад сталіцы Саны, на дарозе, якая вядзе са сталіцы краіны ў горад Саада, на вышыні 2256 м над узроўнем мора. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы.

Апісанне горада Стары горад Амрана знаходзіцца на невялікім пагорку, ён акружаны сценамі. Стары горад цікавы сваімі дамамі, якія пабудаваны з сырой гліны з саломай, што, зрэшты, традыцыйна для засушлівых рэгіёнаў краіны.

Сучасны горад знаходзіцца за межамі гарадскіх сцен.

Гісторыя Па эпіграфіцы вядомы з пачатку 1 тыс. да н. э. Быў адным з цэнтраў ранняй сабейскай каланізацыі ў еменскім нагор’і.

Амран акружаны гарадской сцяной, якая датуюцца 1720 годам.

У 2004 годзе Амран быў месцам сутыкнення паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі з мясцовага племя Хуці.

Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 92 763 чалавекі.

Катэгорыя:Гарады Емена