Браты Стэ́нбергі — Уладзімір Аўгуставіч (4 красавіка 1899) — 1 мая 1982) і Георгій Аўгуставіч (20 кастрычніка 1900 — 15 кастрычніка ці 14 кастрычніка 1933) — савецкія мастакі, графікі, дызайнеры, архітэктары, канструктывісты, майстры кінаплаката і сцэнаграфіі.
Біяграфічныя звесткі Браты Стэнбергі нарадзіліся ў Маскве. Іх бацька — шведскі мастак Іаган Карл Аўгуст Стэнберг, які прыехаў у Расію ў 1898 годзе. У 1912—1917 гадах браты Стэнбергі вучыліся ў Строганаўскім мастацка-прамысловым вучылішчы на тэатральна-мастацкім аддзяленні, у 1917—1920 гадах — у Першых дзяржаўных свабодных мастацкіх майстэрнях на аддзяленні жывапісу і скульптуры. У першыя гады Савецкай ўлады ўдзельнічалі ў афармленні масавых мерапрыемстваў. Былі членамі Таварыства маладых мастакоў (1919—1921), членамі-арганізатарамі групы мастакоў «Канструктывісты» (1921—1924), у 1923—1925 гадах прымыкалі да «Левага фронту мастацтваў». У 1929—1932 гадах выкладалі ў Архітэктурна-будаўнічым інстытуце. У 1926 годзе браты Стэнбергі сталі штатнымі плакатыстамі ў «Саўкіно».
У 1933 годзе Георгій Стэнберг загінуў у аўтакатастрофе. Пасля смерці брата Уладзімір Стэнберг зрэдку ствараў рэкламныя і палітычныя плакаты, служыў галоўным мастаком Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, у 1937—1962 гадах — галоўным мастаком-афарміцелем Краснай плошчы ў Маскве.
Творчасць Браты Стэнбергі — прадстаўнікі канструктывізму ў мастацтве. Прымалі ўдзел у руху вытворчага мастацтва, адны са стваральнікаў савецкага кінаплаката. Іх творчасці ўласцівы суадносіны дынамікі і мантажнага прынцыпу фільма, спалучэнне перамалёўкі эфектнага кадра з буйнымі каляровымі плоскасцямі і выразным шрыфтам. Акрамя кінаплакатаў браты Стэнбергі стваралі плакаты тэатральныя, цыркавыя і выдавецкія. Таксама ўвасаблялі ў графіцы праекты такіх архітэктараў, як браты Весніны, М. А. Ладоўскі, М. Я. Колі і А. Р. Мардвінаў. Стварылі праекты перабудовы і афармлення Мюзік-хола (1927) і Камернага тэатра (1931).
Таксама браты Стэнбергі аформілі шмат спектакляў у тэатрах Масквы. Сярод прац Стэнбергаў афармленне спектакляў «Велікадушны Раганосец» Ф. Крамелінка (праект канструкцый, 1922), «Оперы жабракоў» Б. Брэхта і К. Вейля (1930) і іншых спектакляў А. Я. Таірава ў Камерным тэатры, інтэр’ераў Палаца культуры аўтазавода (1930)
Узнагароды Уладзімір Аўгуставіч Стэнберг узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Популярная художественная энциклопедия / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. Владимир и Георгий Стенберги / С. О. Хан-Магомедов — М.: Фонд «Русский авангард», 2008. — 237, с. : ил., цв. ил.; 21 см. — (Творцы русского классического художественного авангарда) — ISBN 978-5-91566-004-4.
Спасылкі Коновалова Е. А. Конструктивизм братьев Стенбергов: дизайн, инженерия, архитектура // Инновации и инвестиции. № 4. 2023. Дарья Курдюкова 25-й кадр авангарда // Независимая газета Анна Арутюнян Коллекция ММОМА — Владимир Стенберг // Маскоўскі музей сучаснага мастацтва Стенберг Владимир Августович (1899—1982), Стенберг Георгий Августович (1900—1933). Эскиз декорации. Второй акт. Москва, Государственный Камерный театр. «Косматая обезьяна» (Режиссёры: Таиров А. Я., Лукьянов Л. Л., художники братья Стенберги). Постановка 1926 г. // Государственный центральный театральный музей имени А. А. Бахрушина Сте́нберги, братья // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Дызайнеры СССР Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Архітэктары рускага авангарда Катэгорыя:Браты і сёстры