Юзаф Кунц (, , ; , Ракіцаны — , Гродна) — гродзенскі прадпрымальнік, заснавальнік Гродзенскага піўзавода.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ракіцаны ў Аўстрыйскай імперыі (сёння ў Пльзенскім краі Чэшскай Рэспублікі). Быў аўстрыйскім падданым, скончыў піваварскія курсы ў Празе.
Пераехаў у Расійскую імперыю і ў 1868 або 1870 годзе запусціў у Гродне ўласны бровар. Для гэтага ён выкупіў былы палац Агінскіх, які ў дзесяцігоддзі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мясцовыя купцы выкарыстоўвалі як склад тавараў.
Юзаф Кунц прывёз у Гродна чэшскія традыцыі, рэцэпты і тэхналогіі варкі піва. Ён быў адным з першых, хто варыў у Гродне класічны еўрапейскі лагер. Акрамя піўзавода, Кунц валодаў у Гродне двума тракцірамі. У 1897 годзе перадаў кіраванне броварам сынам Ігнацію і Францу.
У 1888 годзе заснаваў бровар у горадзе Сувалкі. Спачатку ім кіраваў Пётр Кунц, хутчэй за ўсё, яго пляменнік, а з 1900 года ўладальнікам піваварнага завода пад назвай «W. Kunc» стаў сын Юзафа Вацлаў.
Кунц быў актыўны ў грамадскім і палітычным жыцці горада. У 1890 годзе быў кандыдатам у губернскую падатковую інспекцыю. У 1902 годзе — ужо ў складзе Гродзенскай падатковай інспекцыі, а таксама чалец праўлення добраахвотнай пажарнай дружыны. У 1906 годзе — у складзе гарадскога савета.
Памёр у 1907 годзе. Пахаваны на Фарных могілках у Гродне ў сямейным склепе разам з жонкай Францішкай і сынам Францішкам.
Сям’я Ажаніўся з Францішкай Кунц (1840 — 18.06.1903). Яны мелі не менш за пецярых дзяцей: Ігнація (1867 — 19.10.1911), які кіраваў піўзаводам з 1897 года пасля адыходу бацькі ад спраў; Франца, кампаньёна Ігнація ў кіраванні піваварскім бізнесам; Вацлава (13.09.1870 — 12.01.1957), кіраўніка бровара «W. Kunc» у Сувалках, які актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці прадпрыемстваў буйнога беластоцкага прымыслоўца Антонія Іпаліта Вячоркі пасля яго смерці; Юлію, другую жонку беластоцкага прамыслоўца Антонія Іпаліта Вячоркі; Францішка (1868 — 16.04.1937), касіра гродзенскага магістрата, гаспадара летняга клуба, чальца таварыства «Муза», камітэта рэстаўрацыі Фары Вітаўта (1922) і камітэта па барацьбе з дарагавізнаю (1923).
Крыніцы
Катэгорыя:Прамыслоўцы Беларусі Катэгорыя:Памерлі 19 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1831 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1907 годзе