Майвен Ле Беско (франц. Maïwenn Le Besco; ) — французская актрыса, рэжысёр і сцэнарыст, больш вядомая як Майвен.
Біяграфія Майвен Ле Беско нарадзілася ў мястэчку Ле-Ліла (Іль-дэ-Франс) у сям’і музыканта Патрыка ле Беско і актрысы алжырскага паходжання Катрын Бельходжа. Майвен правяла дзяцінства ў парыжскім квартале Бельвіль і, па патрабаванні маці, з ранніх гадоў наведвала розныя тэатральныя і кінапробы. У выніку яна дэбютавала ў кіно ўжо ў пяць гадоў, сыграўшы адну з роляў у фільме «У наступным годзе… калі ўсё будзе добра», а ў 1983 годзе знялася ў драме Жана Бекера «Забойнае лета», якая атрымала чатыры прэміі «Сезар» і намінавалася на дзевяць.
З 16 гадоў жыла ў ЗША з Люкам Бесонам, ад якога нарадзіла дачку Шанну, іграла ў бесонаўскіх фільмах «Леон» і «Пяты элемент» (Дзіва Плавалагуна). Пасля разрыву з Бесонам і вяртання ў Францыю спрабавала сябе ў ролі гумарысткі і рэжысёра.
У апошняй якасці дабілася поспеху, зняла фільм «Прабачце мяне» (2006, дзве намінацыі на прэмію «Сезар»). Удалай была і яе наступная карціна «Баль актрыс» (2009, прэмія Анры Ланглуа).
Трэцяя рэжысёрская праца, фільм «Паліc», была намінавана на «Залатую пальмавую галіну», атрымала прыз журы Канскага кінафестывалю (2011) і яшчэ некалькі прэмій.
У 2015 годзе актрыса Эманюэль Берко была прызнана Лепшай актрысай на Канскім кінафестывалі за ролю Тоні ў фільме Майвен «Мой кароль».
У маі 2023 года гістарычная драма Майвен «Жанна Дзюбары», з Майвен у галоўнай ролі і Джоні Дэпам у галоўных ролях, адкрыла Канскі кінафестываль.
Фільмаграфія
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Актрысы Францыі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Сцэнарысты Францыі