Acherontia lachesis — буйны масіўны матыль з размахам крылаў да 13 см, з сямейства . Адзін з трох відаў роду . Адметнай асаблівасцю з’яўляецца характэрны малюнак на грудзях, які нагадвае чалавечы чэрап.
Этымалогія і таксанамія Бінамінальная назва Acherontia lachesis узыходзіць да грэчаскай міфалогіі. Ахеронт у міфалогіі — адна з 5 рэк у падземным царстве мёртвых, таксама слова «Ахерон» ужывалася для абазначэння глыбіні і жахаў пекла.
(, «Лёс») — імя адной з 3 , якая прадвызначала лёс жыцця (даўжыню ніткі).
Acherontia lachesis з’яўляецца прадстаўніком роду , які вылучаюць у трыбу (Boisduval, 1875). Сваяцтва паміж родамі ў межах трыбы цалкам не даследавана.
Філагенія віду прадстаўлена на схеме справа.
У цяперашні час вылучаюць два падвіды: і , апісаны з Філіпін.
Апісанне
Размах крылаў самцоў 87-110 мм, самак 100—132 мм.. Пярэднія крылы маюць завостраную вяршыню, іх вонкавы край — роўны. Афарбоўка пярэдніх крылаў з’яўляецца зменлівай і ў раных асобін можа адрознівацца рознай ступенню інтэнсіўнасці малюнка, наяўнасцю альбо адсутнасцю плям і цёмных палос. У большасці выпадкаў пярэднія крылы бура-чорнага колеру, месцамі чорныя, складана размаляваныя, хвалістымі палосамі. Заднія крылы вохрыста-жоўтага колеру з двума чорнымі папярочнымі палосамі. Пасярэдзіне спінкі маецца чырванавата-жоўтая фігура, якая нагадвае чэрап з чорнымі вачніцамі. Брушка жоўтае, у чорных паўколах па пярэднім краі сегментаў і блакітна-шэрай падоўжнай паласой. Хабаток карацей грудзей, тоўсты, пакрыты вейчыкамі. Губныя шчупікі шчыльна прыціснутыя да галавы. Вусікі кароткія, стрыжнепадобныя, рэзка звужаныя і злёгку выгнутыя перад вяршыняйОпределитель насекомых Дальнего Востока России. Т. V. Ручейники и чешуекрылые. Ч. 3 / под общ. ред. П. А. Лера. — Владивосток: Дальнаука, 2001. — 621 с. — 500 экз. — ISBN 5-8044-0092-4.
Ад распаўсюджанага ў Еўропе адрозніваецца больш насычанай і яркай афарбоўкай, выцягнутай формай «чэрапу», чырванавата-карычневай або чырванавата-цаглянай акантоўкай знізу «чарапа», наяўнасцю невялікіх сініх плям на ніжніх крылах і больш буйнымі памерамі.
Арэал Від сустракаецца на тэрыторыі Японіі (астравы Хонсю, Сікоку, Кюсю, Цусіма), Карэйскага паўвострава, Кітая, Тайваня, Непала, Індыі, В’етнама, Шры-Ланкі, Малайзіі, Інданезіі, Філіпінскіх астравоў. Вельмі рэдка мігруючыя асобіны могуць сустракацца ў межах Расіі — на поўдні Прымор’я, ў Хасанскім раёне.
Біялогія Час лёту матылькоў адбываецца з канца ліпеня да сярэдзіны жніўня. Матылі актыўныя ў прыцемках і ў першай палове ночы. Іх часта прыцягваюць штучныя крыніцы святла, да якіх прылятаюць не толькі самцы, але і самкі, гатовыя да адкладвання яец. Дадатковае харчаванне гуляе важную ролю ў падтрыманні жыцця матылькоў, а таксама ў паспяванні яец у самак. Кароткі і тоўсты хабаток служыць для харчавання выцякальнымі драўнянымі сокамі, а таксама сокамі пашкоджаных і пераспелых пладоў і садавіны. Аднак, да харчавання апошнімі матылі звяртаюцца вельмі рэдка. Ахвотна ядуць мёд, пранікаючы ў гнёзды меданосных пчол, дзе праколваюць вочкі сотаў хабатком. Падчас харчавання матылі аддаюць перавагу садзіцца на субстрат, а не завісаць у палёце, як робяць многіх іншыя віды бражнікаў.
Жыццёвы цыкл
Яйцы зялёнага ці жоўта-зялёнага колеру памерам 1,5 × 1,2 мм. Самкі адкладаюць іх на ніжні бок лісця кармавых раслін. Вусень апошняга ўзросту дасягае даўжыні 95-125 мм. Падобны на вусеня , але больш буйны і яркаафарбаваны. Рог на канцы цела выгнуты ў выглядзе літары «S», крупчасты і шурпаты. Вусені з’яўляюцца паліфагамі і могуць харчавацца многімі відамі раслін з некалькіх сямействаў. Харчуюцца пераважна на раслінах з сямейства . Таксама могуць харчавацца на наступных травяністых і хмызняковых раслінах: відах сямейства , , , , і . Кукалка гладкая і бліскучая. Яе даўжыня складае 57-87 мм, а шырыня 14 мм. Звычайна размяшчаецца ў глебе ўнутры ломкага землянога кокана.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1798 годзе Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Бражнікі