Дэвід Х’ю «Тэфі» Уільямс (; — ) — паўднёваафрыканскі найміт валійскага паходжання, удзельнік грамадзянскіх войн у Конга і Нігерыі.
Біяграфія Вырас у ПАР. Там жа атрымаў ваенную падрыхтоўку.
З верасня 1965 года ваяваў у складзе наёмніцкага фарміравання «Каманда 5» пад кіраўніцтвам Майка Хоара, якое змагалася на баку кангалезскага ўрада. Удзельнічаў у падаўленні паўстання СімбаMike Hoare (Congo Mercenary) 1920-???Mike Hoare: 'Congo Mercenary, Paladin Press, Boulder/Colorado 2008, ISBN 978-1-58160-639-3, p. 253—264. У красавіку 1967 года з’ехаў у Лондан, чакаючы наступных найміцкіх місійMercenaries: For a fight they’re out // The Tuscaloosa News, August 6, 1967, p. 14. .
У 1967 годзе далучыўся да сепаратыстаў Біяфры. Служыў у 4-й дэсантнай брыгадзе пад кіраўніцтвам Рольфа Штайнера. Узначальваў ударную групу «Нсука». У лістападзе 1968 года, калі Штайнер вымушана пакінуў Біяфру, стаў камандуючым дэсантнай брыгады (да таго часу стала дывізіяй), але з-за паражэння пад Анічу страціў пасаду. У далейшым працаваў як ваенны інструктар.
У 1969 годзе яго кантракт з сепаратыстамі скончыўсяAnthony Mockler: The new mercenaries. Corgi Books, London 1986, ISBN 0-552-12558-X, p. 179—182. З’ехаў на Мальёрку, дзе знаходзіўся ў чаканні новых найміцкіх падпрацовак, але ніякіх прапаноў так і не паступілаFrederick Forsythe: Looking for a good war // The Tuscaloosa News, June 5, 1970, p. 12..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Найміты