Вермонцкі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Берлінгтан у штаце Вермонт, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1791 годзе, універсітэт з'яўляецца старэйшым у штаце і пятым па велічыні ў Новай Англіі, што робіць яго адным з найстарэйшых у Злучаных Штатах.
Універсітэт, які лічыцца адным з самых паспяховых у галіне ўстойлівага развіцця ў ЗША, узяў на сябе абавязацельства дасягнуць вугляроднай нейтральнасці да 2030 года.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў ўніверсітэта налічваюцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, два лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі, два лаўрэата прэміі Оскар, 10 стыпендыятаў Родса, 12 стыпендыятаў Голдуотэра і стыпендыяты Трумэна. Універсітэт таксама выпусціў аднаго віцэ-прэзідэнта і трох губернатараў штата.
Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Каледж інжынерыі і матэматычных навук Каледж сельскай гаспадаркі і біялагічных навук Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Каледж медыцыны Каледж медсястрынства і навук аб здароўі Ганаровы каледж імя Патрыка Ліхі Школа экалогіі і прыродных рэсурсаў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вермонт
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вермонта