Акса́на Гена́дзеўна Фёдарава () — расійская фотамадэль, тэлевядучая. Пераможца конкурсаў «Міс Расія» (2001) і «Міс Сусвет» (2002).

Біяграфія Аксана Фёдарава нарадзілася 17 снежня 1977 года ў Пскове. У 1997 годзе скончыла з залатым медалём Пскоўскую школу міліцыі. У тым жа годзе паступіла ў Санкт-Пецярбурскі ўніверсітэт МУС РФ на факультэт кіраўнікоў гарадскіх і раённых органаў унутраных спраў. У 2000 годзе скончыла з адзнакай універсітэт і прапрацавала некалькі месяцаў дазнаўцам у ЛАУС аэрапорта «Пулкава».

У 1999 годзе перамагла ў конкурсе «Міс Санкт-Пецярбург». У 2001 годзе стала пераможцай конкурсу «Міс Расія», у 2002 годзе — конкурсу «Міс Сусвет», які праходзіў у Пуэрта-Рыка. Праз чатыры месяцы пазбаўлена тытулу за нежаданне выконваць абавязкі пераможцы. Званне перайшло Жусцін Пасек з Панамы.

У 2002—2005 гадах прымала ўдзел у выбарчых кампаніях Расійскай партыі жыцця. З мая 2006 года з’яўляецца партнёрам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Расіі.

Вядучая праграмы для дзяцей «Добрай ночы, малышы!» на расійскім тэлебачанні. Здымалася ў тэлесерыяле «Не нарадзіся прыгожай».

Таксама дэбютавала як пісьменніца. Выдавецтва «Эксмо» выпусціла першую кнігу Аксаны Фёдаравай «Формула стылю»: парады і рэкамендацыі па пытаннях прыгажосці і стылю. Кніга ўтрымоўвае таксама аўтабіяграфічныя ўстаўкі і фатаграфіі з асабістага архіва Аксаны. У крамах з’явілася ў верасні 2008 года. Таксама планавалася яшчэ не менш за 2 кнігі па пытаннях макіяжа, іміджу і іншага.

Маёр міліцыіОксана Федорова: $ 150 тысяч — мой самый большой гонорар // Труд. — № 232. — 2006., кандыдат юрыдычных навук. Дактарант факультэта падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта МУС. З 2007 года жыве з мамай у Маскве.

Сям’я Маці — Алена Аляксееўна. Бацька сышоў з сям’і, калі Аксана была дзіцём. Пасталеўшы, Аксана спрабавала знайсці бацьку, але ён ужо да таго часу памёр. Дзед па матчынай лініі — вайсковец у адстаўцы, памёр у 2007 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Сайт Аксаны Фёдаравай Аксана Фёдарава: $150 тысяч — мой найвялікшы ганарар (інтэрв’ю) // «Труд». — 2006. — № 232. — 14 декабря. — С. 1.— 04.09.2008.

Катэгорыя:Міс Расія Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Фотамадэлі Расіі Катэгорыя:Пераможцы конкурсу Міс Сусвет