Суто́кі — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Каменка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Малашанкі. Вусце — за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Паташня, прыкладна за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Сутокі. Вадазбор у паўднёвай частцы Гарадоцкага ўзвышша.

Каля ракі населеныя пункты Новая Зара, Раслякі, Аўданькі, чыгуначная станцыя Раслякі.

Літаратура

Кривенко С. Сохраним водные ресурсы района / С. Кривенко // Гарадоцкі веснік — 2000. — 5 ліп. Параскевіч А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевіч // Герой працы (Шуміліна) — 2005. — 25 кастр

Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі