Таццяна Мікалаеўна Котава (, пас. Шолахаўскі, Растоўская вобласць) — уладальніца тытула «Міс Расія-2006»; расійская спявачка, удзельніца жаночага поп-гурта «ВІА Гра».
Таццяна Котава па спецыяльнасьці эканаміст і менеджар па «антыкрызісным кіраванні».
У 2006 годзе заваявала тытул Міс Расія-2006 і магчымасць прадстаўляць Расію ў конкурсе прыгажосці Міс Свету-2007 і Міс Сусвет-2007. Таццяна Котава з’яўляецца трэцяй дзяўчынай Расіі, якая прыняла ўдзел у абодвух конкурсах прыгажосці — Міс Сусвет і Міс Свету.
У сакавіку 2008 года было абвешчана, што Таццяна Котава далучыцца да расійска-ўкраінскага поп-гурта «ВИА Гра» пасля сыходу Веры Брэжневай у ліпені 2007 года.
Гурт ВІА Гра З сакавіка 2008 года Таццяна Котава з’яўляецца ўдзельніцай папулярнага ўкраіна-расійскага гурта «ВІА Гра». Дэбютным відэа Тацяны стаў кліп «Я не боюсь» (), у якім яна знялася з астатнімі ўдзельніцамі гурта. Першымі выступамі Таццяны ў складзе гурта сталі канцэрты ў Маскве, Сангейт Порт Раял (Анталья, Турцыя) і Огрэ (Латвія). Першай тэлевізійнай здымкай стаў канцэрт, прысвечаны 30-годдзю газеты «Аргументы и факты».
Спасылкі Форум «Таццяна Котава» Афіцыйны сайт гурта Афіцыйны англамоўны сайт гурта Неафіцыйны Art-foto-Форум «Таццяны Котавай»
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Міс Расія Катэгорыя:ВІА Гра