Субо́рная субо́та — старадаўні звычай усходніх славян наладжваць вечарынку ў маладой напярэдадні вяселля (развітанне з сяброўкаміОбычаи и традиции Беларуси. Свадьба). Асноўны змест суборнай суботы — развітанне нявесты з дзявочай свабодай.

Назвы Балгарскія: момина вечер, млада трапеза, мамино хоро. Беларускія: субо́рная субо́та, зборная субота, дзявочнік, дзявочы вечар, вянкі, дзявішнік, дзявічкі, дзевоцкія запоіны, дзявоцкі вечар, дзевіч вечар, паненскі вечар. Польскія: dzkivlczy wieczor, panieiiski wleczor, pustocha. Рускія: девичник, девик, девичий вечер, вечерина, вечеринка, вечёрка, вечеруха, сборный день, биседа, сидины, белилы, баярки. Сербска-харвацкія: девоjачка сведба, девоjачко вече. Ураінскія: девоцькі запоіни, дівич-вечір, дівин-вечір, вечорниці, головиця.

У Беларусі Вечарам у суботу ў доме нявесты збіраліся яе сяброўкі, сваякі, суседкі. Яны прыбіралі нявесту, запляталі ёй касу, спявалі песні, плялі вянкі. Ад вянка залежаў лёс маладых, таму яго стараліся рабіць прыгожым, роўным, круглым і тугім. Таксама рыхтавалі ўпрыгажэнні з кветак для сябе і для сяброў жаніха.

У некаторых мясцінах (асабліва на Палессі) да суборнай суботы прымяркоўвалі абрад завівання вясельнага дрэўца: прыбіралі кветкамі вішнёвую, бярозавую ці яловую галінку — сімвал дзявоцтва.

Гл. таксама Беларускі фальклор

Літаратура

Спасылкі Обычаи и традиции Беларуси. Свадьба // Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітранае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца»

Катэгорыя:Славянскія звычаі Катэгорыя:Беларускі фальклор Катэгорыя:Рускі фальклор Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі Катэгорыя:Вяселле Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі