Карпі́лаўка — рака ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Барсукі Лядскага сельсавета, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Карпілаўка Лядскага сельсавета. На рацэ каля вёсак Ведрыца і Карпілаўка сажалка Ведрыца-Карпілаўка — С. 428. — помнік прыроды мясцовага значэння (выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі, з’яўляецца месцам адпачынку).
Каля ракі вёскі Юравічы, Красная Змена, Ведрыца, Карпілаўка.
Літаратура
Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны