Табо́л (, ) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.
Даўжыня ракі 1591 км. Плошча вадазбору 426 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 805 м³/с, каля сяла Ліпаўскае — 838 м³/с. Выток ракі на мяжы Паўдёвага Урала і Тургайскага плато. У верхнім цячэнні Табол мае характар горнай ракі. Сярэдняе і ніжняе цячэнне па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне са звілістым рэчышчам і з поймай шырынёй да 5 км са шматлікімі старычнымі азёрамі (19,5 тыс. азёр агульнай плошчай 9074 км²). Упадае ў Іртыш каля горада Табольск.
Жыўленне ракі пераважна снегавое, уніз па цячэнню ўзрастае доля дажджавога. Сцёк Табола зарэгуліраваны вадасховішчамі, вада з якіх выкарыстоўваецца арашэння і водазабеспячэння. Рака сплаўная. Суднаходная ў вярхоўі (105 км) і ад вусця ракі Тура (255 км) (ад вусця да ўпадзення ракі Ісець (437 км)).
Асноўныя прытокі: Уй, Ісець, Тура, Таўда (левыя), Убаган, Ук (правы).
Каля ракі гарады Лісакоўск, Рудны, Кастанай (Казахстан), Курган, Ялутараўск (Расія).
Крыніцы
Літаратура
Тобо́л // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Куржыкаев Ж., Баринова Г. К., Асылбекова А. С. Состояние гидрологического и гидрохимического режима реки Тобол // Научный журнал «Кронос», 2020 Сергей Кондрашин Итоги экспедиции на реку Тобол // Свярдлоўскае абласное аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства Тобол (река) // «Планета Земля» Geosfera.Org
Катэгорыя:Рэкі Казахстана Катэгорыя:Рэкі Курганскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Іртыша