Вісагінас () — горад у паўночнай Літве ў складзе Уцянскага павета. Плошча складае 8,96 км². Праз горад праходзіць чыгунка Вільня — Даўгаўпілс. Размешчаны за 1 км ад мяжы з Беларуссю і за 15 км з Латвіяй.

Гісторыя Горад быў заснаваны ў 1975 годзе разам з будуемай тут Ігналінскай атамнай электрастанцыяй. Да 1992 года меў назву Снечкус (Sniečkus), у гонар Антанаса Снечкуса, першага сакратара Камуністычнай партыі Літвы ў 1940—1974 гадах.

Большая частка насельніцтва горада працуе на электрастанцыі, ці ў арганізацыях якія яе абслугоўваюць. Ігналінская электрастанцыя, чарнобыльскага тыпу рэактараў (RBMK-1500), самая блізкая да Беларусі атамная электрычная станцыя. Складалася з двух рэактараў па 1500 МВт і пачала сваю дзейнасць у другой палове 1980-х гадоў. Згодна з абавязкамі, якія ўзяла на сябе Літва перад уваходам ў Еўрапейскі Саюз, станцыя была зачынена.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Вісагінаса (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 19 446 100,00 Рускія 9 235 47,49 Літоўцы 3 896 20,03 Палякі 1 993 10,25 Беларусы 1 872 9,63 Украінцы 1 013 5,21 Іншыя 541 2,78 Не ўказалі 890 4,58

Культура Беларускі культурны цэнтр «Крок».

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Ігналіна Ігналінская атамная электрастанцыя

Зноскі

Спасылкі

Вісагінас