Генадзь Аляксеевіч Трубіла (Трубіло) (нар. , Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны функцыянер, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2023).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Слоніме. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пачынаў працоўную дзейнасць у 1993 годзе механікам камерцыйнай вытворчай фірмы. Потым працаваў майстрам, галоўным інжынерам розных ЖЭС Заводскага раёна Мінска, а з 1998 года кіраваў ЖЭС № 28 Заводскага раёна. У 2002 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным стане жылога фонду ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска. З 2009 па 2012 год з’яўляўся дырэктарам ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна Мінска.
З 2012 года працуе ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам міністра, з 26 чэрвеня 2018 года — першым намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі БеларусьПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2018 года № 492 «Аб назначэнні некаторых службовых асоб».
28 ліпеня 2023 года прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 230 «О Г. А. Трубило».
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2012 года № 920-ПСР4 «Аб узнагароджанні Л. І. Значонак і Г. А. Трубіло Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».
Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь