Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда.

Гісторыя Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Заснаваны ў 1887 годзе, гэта трэці па велічыні гістарычна чорны універсітэт у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў і адзіны дзяржаўны гістарычна чорны універсітэт у Фларыдзе.

Каледж быў размешчаны ў Талахасі, таму што гэты горад, акруга Леон і сумежныя акругі лідзіравалі ў ХІХ стагоддзі ў штаце па колькасці афраамерыканскага насельніцтва, што адлюстроўвае былы статус Талахасі як цэнтра гандлю рабамі ў Фларыдзе. На месцы ўніверсітэта знаходзілася плантацыя плошчай 375 акраў губернатара Фларыды Уільяма Поупа Дзюваля, чый асабняк сёння з'яўляецца бібліятэкай.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі і харчавання Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж права Каледж фармацыі і фармацэўтычных навук Каледж сацыяльных навук, мастацтваў і гуманітарных навук Каледж навук і тэхналогій Школа сумежных медыцынскіх навук Школа архітэктуры і інжынерных тэхналогій Школа бізнесу і прамысловасці Школа экалогіі Школа аспірантуры і даследаванняў Школа журналістыкі і графічных камунікацый Школа медсястрынства

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды