Звычайны шакал або азіяцкі шакал, таксама залацісты шакалnashaniva.by, часта званы проста шакал (Canis aureus) — млекакормячае з сямейства сабачых.
Постаць Шакал — невялікая жывёла, памерам менш за сярэдняга сабаку. Па агульным абліччы ён вельмі падобны да ваўка, але драбнейшы, з карацейшым хвастом і вузкай, завостранай мордай. Даўжыня цела звычайнага шакала без хваста дасягае 80 см, а вышыня ў карку не перавышае 50 см, часцей 42-45. Важыць ён 7-10 кг, рэдка больш.
Ногі тонкія, вушы стаячыя, злёгку закругленыя. Хвост кароткі, тоўсты і пушысты.
Пашырэнне Залацісты шакал галоўным чынам насяляе паўднёвыя раёны Еўропы, Азію. У апошнія гады назіраецца пашырэнне арэалу яго пражывання з істотным прасоўваннем на поўнач. Звера неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Літве, Латвіі; адзін экзэмпляр быў здабыты падчас палявання ў 2017 годзе ў ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна Беларусіbelta.by. Ён аддае перавагу адкрытай прасторы — закінутыя меліярацыйныя сістэмы з мноствам каналаў, зараснікамі хмызнякоў, трыснягу. У 2020 годзе здарылася першая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы, ён з’явіўся тут натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі ў паўночным накірункуnalibokiforest.info.
Апісанне падвідаў ВідАпісаўРысыАрэалШакал звычайныCanis a. aureus Nominate subspeciesLinnaeus, 1758 Вялікі, з мяккай, светлай поўсцю, пераважна пясчаных колераў.Цэнтральная Азія, Афганістан, Іран, Ірак, Аравійскі паўвостраў, Белуджыстан, Паўночна-заходняя Індыяbalcanicus (Brusina, 1892) caucasica (Kolenati, 1858) dalmatinus (Wagner, 1841) hadramauticus (Noack, 1896) hungaricus (Ehik, 1938) kola (Wroughton, 1916) lanka (Wroughton, 1916) maroccanus (Cabrera, 1921) typicus (Kolenati, 1858) vulgaris (Wagner, 1841)Алжырскі шакалCanis a. algirensisWagner, 1841Цямнейшы за Canis a. aureus, на хвасце 3 цемнаватых кальца.Алжыр, Марока і Тунісbarbarus (C. E. H. Smith, 1839) grayi (Hilzheimer, 1906) tripolitanus (Wagner, 1841)Сенегальскі шакалCanis a. anthusF. Cuvier, 1820Сенегалsenegalensis (C. E. H. Smith, 1839)Сенегальскі шакалCanis a. beaHeller, 1914Кенія, Паўночная ТанзаніяСіямскі шакалCanis a. cruesemanniMatschie, 1900Меншага памеру за C. a. indicus, аднак яго статус як асобнага віду спрэчны: некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што яго класіфікацыя грунтуецца выключна на назіранні за жывёламі ў няволі.Lekagul, B. & McNeely, J. Mammals of Thailand, Darnsutha Press; Second edition edition (January 1, 1988), ISBN 974-86806-1-4Тайланд, М’янма, Усходняя ІндыяCanis a. ecsedensisKretzoi, 1947minor (Mojsisovico, 1897)Індыйскі шакалCanis a. indicusHodgson, 1833Яго поўсць — сумесь чорнага і белага, з колерам скуры буйвала на плячах, вушах, нагах. Цёмная поўсць пераважае на сярэдзіне хваста і спіны. Жывот, грудзі і бакі ног светла-крэмавыя, пыса часцей шэрыя. Дарослая асобіна дасягае ад 100 см у даўжыню, 35-45 см у вышыню і 8-11 кг вагі.Індыя, НепалЕўрапейскі шакалCanis a. moreoticusI. Geoffroy Saint-Hilaire, 1835 Адзін з буйнейшых у свеце, дасягае 120—125 см у даўжыню і 10-15 кг вагі.Lapini, L. (2003), Canis aureus (Linnaeus, 1758). In Boitani, L.; Lovari, S.; Vigna Taglianti, A. (ed.). Fauna d'Italia: Mammalia III. Carnivora, artiodactyla, 47-58. Calderini publ., Bologna Giannatos, G., 2004. Conservation Action Plan for the golden jackal Canis aureus L. in Greece . WWF Greece. Athens, Greece. pp. 47 Поўсць грубая, звычайна яскравая, з чорным колерам на спіне. Сцёгны, вушы і лоб каштанавыя.Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Каўказgraecus (Wagner, 1841)Шрыланкійскі шакалCanis a. nariaWroughton, 191667-74 см даўжыні, 5-8,6 кг вагі. Зімовая поўсць карацейшая, болей гладкая. Спіна болей цёмная, сустракаюцца чорныя і пярэстыя колеры. Ніз болей пігментаваны на падбародку, заднім горле, грудзях, канцывіны колеру іржавай охры. Лінька адбываецца раней, чым у indicus.Паўднёвая Індыя, Шры Ланкаlanka (Wroughton, 1838)Canis a. ripariusHemprich and Ehrenberg, 1832 Карлікавы віды, усяго каля 10-і дзюймаў у холцы, звычайна шэравата-жоўтага колеру, з невялікай колькасцю чорнага. Пыса і ногі цалкам жоўтыя, ніжнія часткі — белыя.The game animals of Africa (1908) by Richard Lydekker, published by London, R. Ward, limited, p. 460Самалі, часткова — Эфіопія і Эрытрэяhagenbecki (Noack, 1897) mengesi (Noack, 1897) somalicus (Lorenz, 1906)Размаіты шакалCanis a. soudanicusThomas, 1903Маленькі падвід, 38 см у холцы, каля 102 см у даўжыню. Поўсць светла-каменная, з чорнымі плямамі.Судан і Самаліdoederleini (Hilzheimer, 1906) nubianus (Cabrera, 1921) thooides (Hilzheimer, 1906) variegatus (Cretzschmar, 1826)Сірыйскі шакалCanis a. syriacusHemprich and Ehrenberg, 1833Вага каля 5-12 кг, даўжыня цела — 60-90 см.Ізраіль, заходняя Іарданія
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сабачыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе