Паўднёва-Фларыдскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Тампа, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1956 годзе, універсітэт з'яўляецца чацвёртым па велічыні універсітэтам штата з амаль 50 тысячамі студэнтаў з больш чым 145 краін свету, усіх 50 штатаў ЗША па стане на 2022–2023 навучальны год. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў Тампе, дадатковыя кампусы месцяцца ў Сент-Пітэрсберзе і Сарасоце. Універсітэт прапануе больш за 240 праграм бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграм атрымання ступеней спецыяліста і доктара. У 2022 годзе ўніверсітэт паведаміў аб гадавым бюджэце ў 2,31 мільярда долараў ЗША і штогадовым эканамічным эфекце ў больш чым 6 мільярдаў долараў ЗША. У рэйтынгу 2018 года Асацыяцыя ўладальнікаў інтэлектуальнай уласнасці паставіла ўніверсітэт на 1-е месца ў Фларыдзе, на 7-е ў ЗША і на 16-е ў свеце па колькасці выдадзеных патэнтаў. Выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі вучэльні разам маюць больш за 2400 патэнтаў.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж паводніцкіх і грамадскіх навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж глабальнай устойлівасці каледж аспірантуры Каледж марскіх навук Каледж медыцыны Каледж медсястрынства Каледж фармацыі Каледж грамадскага здароўя Каледж мастацтваў Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды